Моцны - интернет-портал > Учится > Все для галочки > ПАМЯЦЬ ГЕРОЯЎ

 

ПАМЯЦЬ ГЕРОЯЎ

Аўтар: Стася з-пад Смаргоні

ПАМЯЦЬ ГЕРОЯЎ
Крыніца: https://www.pnp.ru/

Наша школа рыхтавалася да лінейкі, прысвечанай 30-годдзю вывада савецкіх войск з Афганістана. 15 лютага 1989 г. генерал-лейтэнант Барыс Громаў, паводле афіцыйнай версіі, стаў апошнім савецкім вайскоўцам, які пакінуў тэрыторыю Афганістана.

Завуч па выхаваўчай рабоце запытала ў аднаго з класных кіраўнікоў:
– Іван Іванавіч, Вы сфатаграфаваліся разам са сваім класам? Яшчэ не? Як не сорамна! Хуценька станьце каля «афганскага» стэнда і зрабіце некалькі кадраў. Здымкі трэба адправіць у раён да абеду.

ПАМЯЦЬ ГЕРОЯЎ
Крыніца: https://topwar.ru/

На лінейцы завуч узнёсла гаварыла пра нашага земляка, загінуўшага ў Афганістане, пра мужнасць і самаахвярнасць воінаў-інтарнацыяналістаў. Лінейка прайшла на высокім выхаваўчым і патрыятычным узроўні. Некалькі прыгожых фотаздымкаў у якасці справаздачы былі сваечасова размешчаны на сайце.

ПАМЯЦЬ ГЕРОЯЎ
Крыніца: https://histrf.ru/

Іван Іванавіч сціпла стаяў на лінейцы разам са сваім класам. Ні завуч, ні хто іншы з адміністрацыі школы не сказаў яму ні слова віншавання. Хай сабе два гады праслужыў ён ў Афганістане. Хай сабе разам з баявымі сябрамі ўсе гэтыя доўгія гады дапамагаў маці загінуўшага земляка, кожны раз баючыся падняць вочы. Проста таму, што яны засталіся жывымі, а яе сын не. Баявых узнагарод Іван Іванавіч не мае, юбілейных медалёў не носіць. Пра афганскую вайну ўспамінаць не любіць.

З раёна была каманда: ушанаваць памяць герояў. Мёртвых ўшанавалі. Жывыя не патрэбны?