Моцны - интернет-портал > Учится > Все для галочки > АСІЛКІ

 

АСІЛКІ

Аўтар: Стася з-пад Смаргоні

АСІЛКІ
Фота аўтара

Як і другія дзяржаўныя ўстановы адукацыі, наша школа павінна выконваць план пазабюджэтнай дзейнасці. Прасцей кажучы, трэба зарабляць грошы. Пасадка леса вясной — добрая магчымасць папоўніць фінансавы рахунак роднай школкі. Такая прыгожая задумка: наша будучыня (дзеці) стварае новы свет (лес).

Але ж дзяцей на такую працу паслаць праблематычна, бо патрэбны пісьмовы дазвол бацькоў, медыцынскі допуск па стану здароўя,  ўрокі прыдзецца адмяняць. Да і дзеткі часта хварэюць: то ціск на свежым паветры ўзнімаецца, то алергія дыхаць не дае.

Іншая справа настаўнікі, гэта народ здаровы, працавіты. Пасля ўрокаў яны за 30 хвілін паспеюць пад’есці што-небудзь (калі ўзялі з сабой), пераапрануцца, нацягнуць на ногі гумовікі и пабегчы  ў лес.
А там прыгажосць, вясна, паветра!  З энтузіязмам, як у студэнцкія гады, садзім маленькія бярозкі і сасонкі. І так кожны дзень: ранкам вядзём урокі па раскладу, пасля абеду спалучаем прыемнае (праца на лоне прыроды)  з карысным (зарабляем грошы для школы).

АСІЛКІ
Источник: www.wildlife.by

Адно толькі засмучае, што ўсю гэту веснавую прыгажосць не змаглі ўбачыць прадстаўнікі нашай адміністрацыі.

Малады псіхолаг раптоўна захварэла і пайшла на бальнічны.

Дырэктар з завучам два дні запар вымушаны былі сядзець на паседжанні ў раёне, а на трэці дзень арганізавалі патрыятычнае мерапрыемства — сустрэчу вучняў з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны. Адзін ветэран — равеснік Перамогі, другі гадоў на пяць старэйшы. Амаль дзве гадзіны расказвалі яны аб сваім гераічным жыцці. Малодшыя дзеткі ўпотай пазяхалі. А адзін старшакласнік заснуў і нават захроп. Нягледзячы на гэту недарэчнасць, сустрэча прайшла на высокім выхаваўчым і патрыятычным узроўні.  Дарэчы, прыгожыя фотаздымкі гэтага мерапрыемства  размешчаны на сайце нашай школы.

Але вернемся ў лес. Мы так добра і якасна папрацавалі, што пасадзілі дрэўцы на 15 гектарах. Ляснік здзівіўся: «Сапраўдныя асілкі!». І паабяцаў, што на наступны год падрыхтуе для нас большую дзялку.

Красавік 2019.