Моцны - интернет-портал > Сообщает > Инфо > САЦСЕТКІ, ЯКІЯ ПРАЦУЮЦЬ НА ВАС

 

САЦСЕТКІ, ЯКІЯ ПРАЦУЮЦЬ НА ВАС

Крыніца: www.eventbrite.com

САЦСЕТКІ, ЯКІЯ ПРАЦУЮЦЬ НА ВАС
Фото сайта www.eventbrite.com

Бясплатная лекцыя па працы ў сацыяльных сетках і digital media marketing ад Франака Вячоркі «Сацсеткі, якія працуюць на вас» адбудзецца 1 кастрычніка ў крэатыўнай прасторы SPACE з 19 да 21-й гадзіны

Зь лекцыі вы пачуеце пра

  1. Трэнды ў мэдыяпрасторы, найлепшыя практыкі заходніх агенцыяў і арганізацыяў, новыя плятформы і каналы дыстрыбуцыі;
  2. Інструмэнты для працы ў сацыяльных сетках і стварэньня лічбавага кантэнту;
  3. Тактыкі і стратэгіі маркетынгу, асаблівасьці платнай і бясплатнай рэклямы, прасоўваньня кантэнту і брэндаў нетрадыцыйнымі спосабамі;
  4. Мадэлі арганізацыі каманды для працы ў сетках, падзел роляў і абавязкаў, ацэнку эфэктыўнасьці і мэтрыкі.
САЦСЕТКІ, ЯКІЯ ПРАЦУЮЦЬ НА ВАС

Лекцыя будзе карысная мэдыямэнэджэрам, журналістам, блогерам, спэцыялістам па камунікацыі НДА, маркетолягам, PR-спэцыялістам.

Сьпікер: Franak Viačorka, віцэ-прэзыдэнт міжнароднай асацыяцыі спэцыялістаў лічбавай камунікацыі Digital Communication Network, крэатыўны дырэктар Радыё Свабода, аналітык Агенцыі міжнароднага вяшчаньня ЗША U.S. Agency for Global Media — USAGM. Франак Вячорка закончыў Uniwersytet Warszawski па спэцыяльнасьці PR i Мэдыя Маркетынг і магістратуру American University у Вашынгтоне па спэцыяльнасьці «Міжнародная камунікацыя» .

Падзея арганізаваная беларускім аддзелам Digital Communication Network DCN Belarus з удзелам Радыё Свабода.

SPACE | EventSpace.BY 16k3 вулiца Кастрычніцкая Мінск