Моцны - интернет-портал > Сообщает > Инфо > ЦЭХ ЖЫВОЙ ГІСТОРЫІ. НОВЫ СЕЗОН.

 

ЦЭХ ЖЫВОЙ ГІСТОРЫІ. НОВЫ СЕЗОН.

ЦЭХ ЖЫВОЙ ГІСТОРЫІ. НОВЫ СЕЗОН.

Цэх Жывой Гісторыі вяртаецца!!!

Цяпер у новай класнай лакацыі — у бары Lidbeer светлы, цяпер — з вольным уваходам!

У новым сезоне нас чакаюць займальныя сустрэчы з на гістарычныя тэмы з лепшымі спецыялістамі ў барнай атмасферы

Першая сустрэча: 5-га лістапада

Мікалай Плавінскі

П’ЕСА АБ ЖЫЦЦІ КРЫВІЧОЎ У ДВУХ ДЗЕЯХ:

  • дзея першая, пераважна трагічная,
  • дзея другая, побытава-пастаральная
ЦЭХ ЖЫВОЙ ГІСТОРЫІ. НОВЫ СЕЗОН.
Аграгарадок Крывічы Зельвенскага раёна

Гісторыя кожнага старажытнага народу — гэта заўжды сапраўдныя тэатральная п’еса, поўная і трагізмк, і камізму, і масы недавказаных думак і поглядаў. Не з’яўляюцца выключэннем і крывічы — раннесярэднявечныя жыхары Паўночнай і Цэнтральнай Беларусі, Паўднёвай Пскоўшчыны, Смаленшчыны і Цвярскога Верхневолжа.

Падчас першай сустрэчы новага сезону “Цэха жывой гісторыі” вы зможаце пачуць пра штодзённыя заняткі, побыт, пахавальны абрад і іншыя аспекты жыцця крывічоў ад археолага, які з імі знаёмы практычна “асабіста”.

Дзе? Lidbeer bar светлы (Кульман, 1)
Калі? 5 лістапада, 19.00

Уваход вольны
Інфалінія і бронь: +375336611432