Моцны - интернет-портал > Отдыхает > Самостоятельные путешествия > ПАДАРОЖЖА ВАЎПЯНСКІХ РАБІНЗОНАЎ У ГОМЕЛЬ

 

ПАДАРОЖЖА ВАЎПЯНСКІХ РАБІНЗОНАЎ У ГОМЕЛЬ

Аўтар: Юлія Гайчук

ПАДАРОЖЖА ВАЎПЯНСКІХ РАБІНЗОНАЎ У ГОМЕЛЬ
Фота аўтара

Працяг прыгод цудоўных дзяцей, якія захацелі паехаць на канікулах у падарожжа, а не проста прасядзець ў інтэрнэце (каб вы разумелі: дзяцей ніхто сілком не прымушае, гэта іх жаданне і ініцыятыва!).

У гэты раз праехалі дзесьці 550 км амаль за 12 гадзін. Нас сустрэла гарачае надвор’е, паўднёвы вецер, шырокія вуліцы, шматлікія паркі і фантаны. Таксама горад упрыгожваюць будынкі канцы ХІХ — пачатку ХХ ст., адноўленыя ў пасляваенны час.

ПАДАРОЖЖА ВАЎПЯНСКІХ РАБІНЗОНАЎ У ГОМЕЛЬ
Фота аўтара

Наведалі:

  • музей крыміналістыкі (адзіны ў Беларусі) на гадзіну вас зацягнуць у свет міліцыі, бандытаў, турмаў Гомельшчыны;
  • вуліцу і помнік Ірыне Паскевіч — гэта вялікая жанчына для гамельчан, якая займалася дабрачыннасцю на карысць горада(каб вы разумелі у яе гонар была перайменавана вул. з Першамайскай на Ірыненскую! Ага, як вам?)
  • палац Румянцавых-Паскевічаў (шыкоўны, вельмі цікавы і прыгожы. Вакол знаходзіцца вялікі парк, у які мы не паспелі зайсці);
  • наберажная р. Сож (вялікі пляж парадаваў, мы спусціліся да вады, такая асалода, але на жаль, мы былі абмежаваны ў часе, таму не купаліся, а пацягнуліся далей.
    Засталося шмат пазітыўных эмоцый і прыемных ўражанняў, дзеці былі задаволены (праўда, яны так і не паелі шавухі, гэты быў адзіны мінус)!
ПАДАРОЖЖА ВАЎПЯНСКІХ РАБІНЗОНАЎ У ГОМЕЛЬ
Фота аўтара

Галоўнаму ваўпянскаму фларысту не спадабалася, што ў цэнтры горада было шмат клумб з зеллем па пояс. На гэта мясцовыя адказалі проста: «гэта не галоўнае…»

Чэрвень, 2019.