Моцны - интернет-портал > Отдыхает > Самостоятельные путешествия > ЛЕПШАЕ МЕСЦА БЕЛАРУСІ: ПАДАРОЖЖА ВАЎПЯНСКІХ РАБІНЗОНАЎ У МАГІЛЁЎ

 

ЛЕПШАЕ МЕСЦА БЕЛАРУСІ: ПАДАРОЖЖА ВАЎПЯНСКІХ РАБІНЗОНАЎ У МАГІЛЁЎ

Аўтар: Карына Язерская

ЛЕПШАЕ МЕСЦА БЕЛАРУСІ: ПАДАРОЖЖА ВАЎПЯНСКІХ РАБІНЗОНАЎ У МАГІЛЁЎ
Фота аўтара

Няма нічога лепшага, чым проста ўзяць ды паехаць куды-небудзь. А калі у цябе цудоўная кампанія, то 470 км і амаль 12 гадзін ты не заўважыш:)

Прыехаць у 6 гадзін ранку у халодны Магілёў і адразу паехаць на Буйніцкае поле — гэта быў подзвіг! І ведаеце, гэта было самае вялікае расчараванне: капліца, 4 танкі (нават не падпісаныя) і усё. Але нічога, даехалі да Дняпра і ажылі. Маштаб ракі захапляе, тут жа цябе вітаюць два вялікіх льва. Потым ратуша і пустая ранішняя пешаходная вуліца.

У музеі Белыніцкага-Бірулі былі моцна здзіўлены, калі пачулі адкуль мы прыехалі. Ён зусім нядаўна адкрыты, пакуль работ малавата, але нам спадабалася: разглядалі карціны, слухалі экскурсавода (грэлі душу пасля поля, так сказаць).

ЛЕПШАЕ МЕСЦА БЕЛАРУСІ: ПАДАРОЖЖА ВАЎПЯНСКІХ РАБІНЗОНАЎ У МАГІЛЁЎ
Фота аўтара

Што яшчэ бачылі?

– Касцёл Святога Станіслава (папалі на цікавую службу на беларускай мове); – Новую лесвіцу да Дняпра (зроблена маштабна, пасаджаны парк, але неяк абыякава, плітка ужо трашчыць, поручні балтаюцца);
– Плошчу зорак (знакаміты помнік «Звездочету», дзе кожны знойдзе свой знак задыяку);
– Дом Саветаў (падобны на мінскі Дом урада);
– Сабор Трох Свяціцеляў (галоўны праваслаўны храм города); – Драматычны тэатр (будынак канца XIX ст., на уваходзе вас сустракае сімпатычная дама:)

Мы шмат гулялі па гораду, адчулі яго па-сапраўднаму. Моцна стаміліся і напэўна нешта маглі прапусціць. Але як толькі селі ў цягнік, ажывіліся і пачалі падводзіць вынікі. Вось яны:

ЛЕПШАЕ МЕСЦА БЕЛАРУСІ: ПАДАРОЖЖА ВАЎПЯНСКІХ РАБІНЗОНАЎ У МАГІЛЁЎ
Фота аўтара
  • Магілёў — савецкі горад
  • людзі чамусьці сумныя (дзяўчат мала)
  • вывескі былі толькі на рускай і кітайскай мовах((
  • музей Белыніцкага-Бірулі спадабаўся
  • крамы расчаравалі (мы так і не купілі паштоўкі, магніты, сувенірную талерачку). А яшчэ было здзіўленне —   гэта цэны. Яны чамусьці даражэй, чым у нас(

Пакуль ехалі да дому, ужо планавалі наступнае падарожжа. Што найбольш спадабалася мне? Гэта вуліца Язерскай! Увогуле, ўражанняў было шмат. Спадзяюся, што яшчэ куды-небудзь нас лёс занясе:)