Моцны - интернет-портал > Отдыхает > Театр, кино, книги > АЛЬГЕРД БАХАРЭВІЧ «МАЕ ДЗЕВЯНОСТЫЯ» (2018)

 

АЛЬГЕРД БАХАРЭВІЧ «МАЕ ДЗЕВЯНОСТЫЯ» (2018)

Аўтар: Наста Карнацкая / @bookvajed

АЛЬГЕРД БАХАРЭВІЧ «МАЕ ДЗЕВЯНОСТЫЯ» (2018)
Источник: books.vremya.ru
Я жахнуся іхнай несвабодзе. 
Я раззлуюся на іхнае няведаньне.
Я пашкадую іх за іхную сьлепату.
І пазайздрошчу іх мэтанакіраванасьці
і здольнасьці ня браць нічога блізка да сэрца.
І захачу напісаць гэтую кнігу.

Альгерд Бахарэвіч
АЛЬГЕРД БАХАРЭВІЧ «МАЕ ДЗЕВЯНОСТЫЯ» (2018)

Пачынаючы гэтую кнігу я нават не магла падумаць, што Альгерд стане для мяне такім адкрыццём. Столькі яго твораў прачытана, але як чалавек ён раскрыўся толькі цяпер. І гэта было прыемнае знаёмства, бо я не чакала, што ў вялікай колькасці момантаў у кнізе буду пазнаваць сябе. Хоць у дзевяностыя я толькі нарадзілася, але гэты твор і пра мае дзевяностыя.

У дзевяностыя Бахарэвіч увайшоў школьнікам-падлеткам, і ўжо тады быў яркай і неардынарнай асобай. Потым былі філфак БДПУ, з якога Альгерд выйшаў маладым настаўнікам, праца ў школе. Вось можаце сабе ўявіць яго ў якасці школьнага настаўніка? Цяжкавата, але факт.

АЛЬГЕРД БАХАРЭВІЧ «МАЕ ДЗЕВЯНОСТЫЯ» (2018)


І гэта сапраўды цікавы перыяд з жыцця пісьменніка. Педагагічную практыку ён увогуле праходзіў у маёй роднай Серабранцы. Потым праца ў сферы журналістыкі, калі так можна сказаць пра газету Мінскага трактарнага завода 😏Але і такая старонка ў біяграфіі Альгерда ёсць.

Але акрамя гэтага мноства творчасці, як літаратурнай, так і музычнай. Людзі, сустрэчы, знаёмствы, мерапрыемствы… Варта разумець, што гэтая кніга — не настальгія па мінулым і маладосці, якія сышлі незваротна. Сам Альгерд у кнізе падкрэслівае, што «жыць настальгіяй — убогі занятак». Таму гэты твор — спроба аднавіць і зафіксаваць той час, паглядзець на яго праз пражытыя гады. Ды проста распавесці людзям, як было.

Важна, што чытаць гэты творможна і без ведання папярэдняй творчасці Альгерда, настолькі ён універсальны. І я ўжо чула ад людзей выказванні накшталт «Навошта мне чытаць пра чужыя дзевяностыя, у мяне свае былі, таксама магу кніжак панапісваць». Дык сядзь і напішы. У тым і сэнс, што ёсць адна гісторыя, якую ўсе раскажуць па-рознаму, і ў тым яе каштоўнасць.

Бо дзевяностыя былі адны, але ў кожнага свае. І з гэтых маленькіх гісторый кожнага складваецца адна эпоха, як пазл.

Для кагосьці гэта быў шчаслівы і бесклапотны перыяд, для кагосьці час пошукаў сябе і спроб самаідэнтыфікацыі, ну а хтосьці ўспамінае гэты час выключна з негатыўнымі эмоцыямі.

Альгерд жа не дае ацэнку гэтаму перыяду, ён проста дзеліцца сваёй гісторыяй з чытачамі. І гісторыя гэтая неверагодна цікавая. А яшчэ ў творы мноства цытат, спісанных быццам з мяне:

«Школа прывучыла мяне ненавідзець калектывы і бегчы ад іх, а калі трэба — паўставаць супраць, быць аднаму супраць усіх – мой улюблёны стан».

Бадай найлепшая беларуская кніга, прачытаная мной у гэтым годзе.